Падпіска на навіны
Студыя imago.by прыняла ўдзел у IV Музейным форуме
Студыя imago.by прыняла ўдзел у форуме па запрашэнні Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея. Разам мы рэалізавалі праект рэканструкцыі гравюры М.Цюнта 1568 года.
Форум у Берасці сабраў больш за сотню музеяў з усёй краіны. Задачай удзельнікаў было на невялікай пляцоўцы зрабіць міні-экспазіцыю. Тэматыка была надзвычай разнастайнай: ад старажытнасці да самых сучасных тэхналогій.
Адразу некалькі пляцовак былі прысвечаны друкарскай справе. На стэндзе Музея гісторыі горада Гомеля можна было надрукаваць улёткі, Шчучынская гімназія прывезла на форум станок высокага друку скарынаўскага тыпу, яшчэ адзін верхні прэс быў прадстаўлены на пляцоўцы Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Студыя imago.by прадстаўляла на форуме свой станок глыбокага друку "Цмок", які быў створаны ў час работы над факсіміле гравюры Горадні. Сябар студыі Зьміцер Шапавалаў друкаваў падчас форума свае мініятуры, выкананыя ў тэхніцы афорту.
Удзел у музейным свяце быў для нас надзвычай плённым і цікавым.