Падпіска на навіны
Медзярыты Віленскай графічнай школы са збору Тышкевічаў
BY | RU
З аўкцыёну прадаўся цікавы лот, датычны Беларусі. Стартавы кошт быў 150 еўра, у выніку пакупнік заплаціў 3300 еўра. Гэта надзвычай рэдкі прыклад медзярытаў Віленскай графічнай школы з Лагойскага збору Тышкевічаў – камплект з 60-ці партрэтаў папаў рымскіх.
Яны абгорнуты ў аркуш-вокладку, на якім ад рукі напісана: Wizerunki szeicidziudziesiat Papiezow rytowanyh na miedzi prez jednego z Zakkonnikow Katolickich w Wilnie wydał z własnego zbioru i ten exemplar do Biblioteki Lohojskiej ofiarował w 1842 roku.
Тэкст падпісаны Яўстахам Тышкевічам (1814–1873) – чалавекам, які заснаваў Віленскі музей старажытнасцяў. Экспанаты з гэтага збору склалі базу Нацыянальнага музея Літвы, а таксама трапілі ў Гістарычны музей у Маскве і Нацыянальны музей у Варшаве.