Падпіска на навіны
Абвешчаны збор сродкаў на альбом-энцыклапедыю «100 манет Вялікага Княства Літоўскага»
Выданне пазіцыянуецца як падарункавы альбом-энцыклапедыя, у якім у папулярнай форме пададзены самыя новыя звесткі аб нумізматыцы ВКЛ. Чакаецца ў канцы 2020 года. Для кожнай манеты падаецца якасная выява і пашпарт з інфармацыяй пра датаванне, памер, вагу, метал, месца адліўкі і калекцыйны кошт.
UPD: выданне перанесена на восень 2021 года.
Замовіць можна будзе на сайце выдавецтва "Тэхналогія": 100 манет ВКЛ
Аўтары кнігі:
Дзмітрый Гулецкі – даследнік нумізматыкі і матэрыяльнай культуры. Галоўны рэдактар зборнiка "Русь, Лiтва, Арда", лаўрэат залатога знака Беларускага нумiзматычнага таварыства.
Мікалай Дарашкевіч – даследнік нумізматыкі, заснавальнік Аптэкi-музея ў Горадні. Кандыдат бiялагiчных навук.
Гісторыя часта становіцца аб’ектам маніпуляцый, а матэрыяльныя помнікі – заўжды бесстароннія. Нам складана ўявіць сабе ўмовы жыцця людзей у Вялікім Княстве Літоўскім, але манета навобмацак і сёння такая ж, якой яна была за Вітаўтам.
Альбом рыхтуе выдавецтва "Тэхналогія", вядомае сваім уважлівым стаўленнем да культуры кнігі. Законы беларускай мовы будуць у прыярытэце.
Ілюстрацыі рыхтуе студыя imago.by – Старадаўнія карты і гравюры.