Падпіска на навіны
"Книга хроник" Гартмана Шэдаля 1493 год
У выдавецтве "Беларуская навука" выйшла кніга прысвечаная "Хроніке" Гармана Шэдаля, якая захоўваецца ў фондзе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Выданне на расійскай мове і называецца "Книга хроник Хартмана Шеделя (1493) - энциклопедия Позднего средневековья". Аўтар: Ф.Д Подберёзкін.
"Хроніка" Гартмана Шэдаля было адным з найбольш масавых, па папулярнасці яе можна параўнаць хіба што з выданнем "Касмаграфіі" Себасцьяна Мюнстара, якое з'явіцца ў сярэдзіне наступнага стагоддзя. Да "Хронікі" Гартмана далучалася ранняя "новая" карта Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы паводле Мікалая Кузанскага. Разглядаецца гісторыя стварэння "Хронікі", яе змест, гістарыяграфія пытання. Да кнігі далучаны кампакт-дыск з электроннай копіяй асобніка з Цэнтральнай навуковай бібліятэкі. Кніга напоўнена ілюстрацыямі, мае цвёрдую вокладку, 87 старонак. Тыраж усяго 120 асобнікаў.
З КНІГІ ВЫ ДАВЕДАЕЦЕСЯ:
• Чаму гэтае выданне было такім папулярным у свой час
• Удалы маркетынг канца XV стагоддзя і прычым тут гуманізм
• Тыражы арыгінальных выданняў Гартмана Шэдаля
• Гісторыя асобніка "Хронікі" з Навуковай бібліятэкі
• Колькі кніга каштавала ў XVI стагоддзі і за колькі яе набылі ў 1974 годзе ў фонды бібліятэкі