Падпіска на навіны

Выстава "Lelewel. Rytownik polski"
Яхім Лялевель — выкладчык гісторыі і загадчык кафедры Віленскага ўніверсітэта, натхняльнік таварыстваў "філаматаў" і "філарэтаў", фактычна, быў першым гісторыкам картаграфіі на нашых землях. Ён не вылучаў гісторыю картаграфіі ў асобны прадмет, але меў на дзіва яснае разуменне аб этапах картаграфавання, меў веды аб рэдкіх картах.
А яшчэ выявілася, што ён быў гравёрам ілюстрацый для ўласных выданняў!
«Выстава ў галерэі польскага мастацтва ХІХ стагоддзя раскрывае і ацэньвае дасягненні Яхіма Лялевеля як гравёра. Гэты напрамак яго дзейнасці быў забыты да нашага часу, хоць яго варта лічыць надзвычай каштоўным як з пункту гледжання дакументальнай, так і гістарычнай каштоўнасці. Графічныя творы Лялевеля ствараліся як ілюстрацыі да яго даследчай працы, дэманструючы таленты гравёра-самавучкі і паказваючы, як ён здолеў перадаць сабраныя веды ў надзвычай дакладнай графічнай форме, у першую чаргу праз карты, выявы манет і іншыя гістарычныя помнікі. Калекцыя Нацыянальнага музея ў Кракаве ўключае важную частку яго гравюрнай спадчыны, якая складаецца з 232 матрыц, большасць з якіх ілюструецца гравюрамі. Упершыню пасля таго, як яны былі атрыманы ад сям'і Лялевель у 1897 годзе, мы можам прэзентаваць іх сёння дзякуючы шматгадовай працы каманды архівістаў і кансерватараў пад кіраўніцтвам куратара Яніны Вількаш з кабінета графікі і малюнку. Выстава "Lelewel. Rytownik Polski" гэта таксама падсумаванне комплекснай і маштабнай праграмы кансервацыі, якая праводзілася ў Нацыянальным музеі ў Кракаве ў 2017-2021 гадах, у тым ліку і матрыцы, і адбіткі», — піша ў каталогу выставы дырэктар Нацыянальнага кракаўскага музэя прафесар Анджэй Шчэрскі.
Акрамя рэдкіх аўтарскіх графічных аркушаў на выставе прадстаўлены 220 друкарскіх пласцін, а таксама некаторыя яго асабістыя рэчы.
Па спасылцы вы знойдзеце цікавае відэа аб тым як рыхтавалі пласціны да выставы: https://mnk.pl/wystawy/lelewel-rytownik-polski
Выстава праходзіць па адрасе: Kraków, Rynek Główny 3 і працягнецца па 18 верасня 2022 года.