Падпіска на навіны
Рукапісны Радзівілаўскі атлас 1781 года
У калекцыі Бібліятэкі ім. Зельньскіх Плоцкага Навуковага Таварыства захоўваецца рукапісны Радзівілаўскі атлас Mappy Hrabstwa Bialskiego z folwarkami y wsiami do niego należącemi Dóbr Jaśnie Oświeconego Xięcia JMC Hieronima Radziwiłła […] z wymiaru geometrycznego sporządzone 1781 roku [przez Leonarda Targońskiego].
Гэты картаграфічны твор складаецца з 50 шырокафарматных карт, тытульнага ліста і «Рэестра». Аўтарам пазначаны Леанард Таргоньскі, каморнік Ломжынскага краю і каралеўскі землямер. Атлас захаваў бясцэнныя геаграфічныя і гістарычныя звесткі пра Белую (горад на тэрыторыі Польшчы, недалёка ад Берасця), аб Радзівілаўскім замку і былой замкавай гаспадарцы.
Усе карты характарызуюцца падрабязным адлюстраваннем гарадской забудовы, дарожнай сеткі, вадацёкаў і нават дрэў і прыдарожных алей. Тытульны аркуш датаваны 1781 годам, але асобныя карты складаліся на працягу некалькіх гадоў - з 1777 па 1782 гады. Асабліва каштоўнай з'яўляецца генеральная карта Бельскага графства, зробленая ў маштабе 1: 93 000.
Атлас з'яўляецца неацэннай картаграфічнай крыніцай паўднёвай часткі Падляшша XVIII стагоддзя і быў уключаны ў Польскі нацыянальны спіс праграмы ЮНЕСКА «Памяць свету».
Па спасылцы ўсе старонкі атласа: https://plock.ap.gov.pl/index.php/2021/06/08/atlas-radziwillowski-wystawa-wirtualna/