Падпіска на навіны
Каталог старых карт з Польскай бібліятэкі ў Парыжы
Сёння ў Цэнтральным гістарычным архіве ў Варшаве (AGAD) быў прэзентаваны першы том Каталогу картаграфічнага збору гісторыка-літаратурнага таварыства Польскай бібліятэкі ў Парыжу
Каталог налічвае каля 600 старонак і ўключае апісанне 828 карт і планаў, а таксама 14 атласаў створаных да канца XVIII ст. Укладальнік гэтай публікацыі — супрацоўнік Нацыянальнага архіва ў Кракаве Збігнеў Дырдань (Zbigniew Dyrdoń). Каталог з'яўляецца вынікам шматгадовага супрацоўніцтва Гісторыка-літаратурнага таварыства і Польскай бібліятэкі ў Парыжы з Дзяржаўным архівам у Польшчы.
Па словах прэзідэнта Гісторыка-літаратурнага таварыства і дырэктара Польскай бібліятэкі ў Парыжу Казімежа Пётры Залескага, калекцыя карт, якая захоўваецца ў Польскай бібліятэцы ў Парыжу, была створана сіламі эмігрантаў і ў гэтым яе ўнікальнасць.
Мы можам звярнуць увагу не толькі на прывабны знешні выгляд, але і на змест. Альбом уключае наступныя раздзелы: даўнія карты, планы гарадоў, планы бітваў, атласы. У альбоме прадстаўлены пераважна вядомыя еўрапейскія карты і гравюры XV-XVIII стагоддзяў. Карты ахопліваюць землі былой Рэчы Паспалітай, асобныя аркушы адлюстроўваюць Паўночную Еўропу і Азію.
Спампаваць католог можна па спасылцы: archiwa.gov.pl
Інфармацыя публікуецца паводле Naczelna Dyrekcja Archiwów Państwowych