Падпіска на навіны
100 манет Вялікага Княства Літоўскага
Пры ўдзеле студыі imago.by -- Старадаўнія карты і гравюры нарэшце выйшаў прыгожы альбом пра нашы грошы Дзмітрыя Гулецкага і Мікалая Дарашкевіча. Два гады таму мы распачыналі чарговую краўдфандынгавую кампанію, каб сабраць перадзамову на гэтую кнігу і такім чынам дапамагчы ёй з'явіцца. Збор спынілі раней часу, бо банк заблакаваў рахункі Вулля і паведаміў, што ніякіх сродкаў не выплаціць (праўда, ёсць такія героі, хто сабраў і выплаты грошай дамогся -- здымаем капелюшы). Увесь гэты час мы не пакідалі надзеі, што праца не была дарэмнай -- і такі знайшлася магчымасць альбом надрукаваць!
У кнізе апроч цікавых тэкстаў пра фінансавую сістэму Княства -- шмат гістарычных выяў, якія ствараюць натхняльны фон для чытання. І менавіта тут упершыню апублікавана рэканструкцыя гравюры "Горадня" Тамаша Макоўскага 1600 года работы Зьмітра Шапавалава. Альбом можна набыць у Беларусі -- на сайтах tn.by, knihi.by, kniganosha.by, kniger.by, а таксама ў Акадэмкнізе.