Падпіска на навіны
![viniet1.jpg](/images/stories/imag/vinet/viniet1.jpg)
XXXIV Агульнапольская канферэнцыя гісторыкаў картаграфіі
XXXIV Агульнапольская канферэнцыя гісторыкаў картаграфіі "Фартыфікацыі на старых мапах" адбылася ў Торуні 13-15 кастрычніка. Канферэнцыя арганізаваная Суполкай Гісторыі Картаграфіі пры Інстытуце Гісторыі Польскай Акадэміі Навук ім. Людвіка і Александра Біркенмаераў, Кафедрай Гісторыі Вайсковай Універсітэту Мікалая Каперніка ў Торуні, пры ўдзеле Музея Крэпасці Торунь і Кафедры Геаматыкі і Картаграфіі Ўніверсітэта Марыі Кюры-Складоўскай у Любліне.
На канферэнцыі былі прадстаўлены даклады даследчыкаў картаграфіі, гісторыкаў фартыфікацыі і вайсковай справы. На пачатку канферэнцыі адбылося ўжо традыцыйнае ўзнагароджанне пераможцы ў конкурсе імя прафесара Станіслава Александровіча. Адбыліся прэзентацыі завершаных і распачатых праектаў. Напрыклад завяршэнне шматтомнага даследча-выдавецкага праекту так званай карты Мега (аўстрыйскай вайскова-тапаграфічнай карты Галіцыі Фрыдрыха фон Мега 1779-1783 гг.). Частка дакладаў прысвечана новым падыходам у выкарыстанні мапы як гістарычнай крыніцы, а таксама праблемам вывучэння асобных фартэцый і гарадскіх умацаванняў.
Даклады ўдзельнікаў з Беларусі прадаставілі выяўленыя ў апошнія гады факты, датычныя Радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага. Па выніках канферэнцыі ў наступным годзе плануецца выданне.
Ўніверсітэт ім. Мікалая Каперніка ў Торуні (фота imago.by)
Адкрыццё канферэнцыі (фота imago.by)
На канферэнцыі быў прэзентаваны апошні том даследчыцкага праекту, прысвечанага вайскова-тапаграфічнай карце Галіцыі Фрыдрыха фон Міга 1779-1783 гг. (фота imago.by)
Удзельнікі картаграфічнай канферэнцыі ў Торуні (фота Adam Kowalkowski)