Падпіска на навіны
Першая менская мапа (Ф.Фальк, 1848)
Вядома, што ў Менску існавала літаграфічная майстэрня Ф. Фалька. Але знайсці прыклады, што друкавалася ў той майстэрні -- задача няпростая. Хіба спецыялісты раскажуць болей.
Але не так даўно, на старонцы вядомага дылера старых мап і гравюр Barry Lawrence Ruderman Antique Maps з'явілася ў продажы вялікая мапа Мінскай губерніі 1848 года літаграфаваная ў Менску акурат у майстэрні Фалька!
Майстэрня Фалька і канкрэтна гэтая мапа стаяць у самым пачатку беларускіх картаграфічных інстытуцый, з'яўляецца важным і досыць унікальным прыкладам выдавецкай дзейнасці ў Менску сяр. 19 стагоддзя.
Кошт як для нашага рынку, і ўвогуле для карт 19 стагоддзя завысокі. Але можна меркаваць, што калі знойдзецца сапраўдны ахвотнік, то шаноўны Бары Лаўрэнці Рудэрман зробіць добрую зніжку.
UPD: З радасьцю паведамляем, што мапа была выкуплена для папаўнення картаграфічнай калекцыі ў Беларусі!
Падаем ніжэй некалькі фрагментаў "Карты Минской губрніи. Литографировалъ Ф. Фалькъ Въ Г. Минскѣ 1848 Года". На жаль паходжанне мапы і абставіны ў якіх яна апынулася ў ЗША не вядомыя.