Падпіска на навіны
Гравюра Горадні 1568 года на выставе Złoty wiek
Гравюра Горадні 1568 года - на выставе Złoty wiek (Вавельскі замак, Кракаў), а таксама іншыя ўнікальныя рэчы, напрыклад, Нясвіжскі Катэхізіс Сымона Буднага 1562 года, рукапісны каляровы план аблогі Улы, даспех юнага Жыгімонта Аўгуста (не так даўно Венгрыя падаравала яго палякам) і, канешне, малітвеннікі Станіслава Самастшэльніка сабраныя з музэяў свету (выстаўлены акурат ў спальным пакоі Жыгімонта Старага).
Гравюру VERA DESIGNATIO VRBIS IN LITTAVIA GRODNAE Горадні прывезлі з Літоўскага нацыянальнага музэя. Відаць, гэта той асобнік, які Томаш Неваднічанскі падараваў у 2003 годзе для экспазіцыі ў Палацы вялікіх князёў літоўскіх у Вільні.
Стан гравюры не вельмі добры, яна кепска "перанесла" рэстаўрацыю, папера згубіла жывую фактуру, месцамі нават выглядае падазорна як для медзярыту. Усяго захавалася каля тузіну гравюр Горадні Адэльгаўзера-Цюнта 1568 года. Арыгіналы ёсць у Польшчы, Літве, Украіне, Расіі, і іншых краінах, акрамя Беларусі.