Падпіска на навіны

Насценныя мапы ВКЛ 1613 і БНР 1918
20.12.2023 | Аўтар: imago.by
Нарэшце зрабілі зручныя падвесы!
Маем дзве найважнейшыя для нашае гісторыі мапы:
1. Мапа Вялікага Княства Літоўскага 1613 года - стваралася ў Нясвіжы, уключае ўсю тэрыторыю сучаснай Беларусі, пазначана ўсяго болей за 1200 населеных пунктаў, і з вялікай верагоднасцю сярод іх ёсць знаёмыя (або родныя) для вас мясціны. купіць >>
2. Мапа БНР - акрэслівала тэрыторыі, на якія прэтэндавала абвешчаная ў 1918 годзе незалежная Беларуская Народная Рэспубліка. купіць >>
Мапы надрукаваныя на спецыяльнай паперы і маюць матавае ламінаванне, што робіць іх трывалымі. Высылаем у тубусах, на тубусе знойдзеце інфармацыю, што за мапа. Выдатны падарунак, а таксама выдатная інтэр'ерная рэч.
Высылаем па ўсім свеце.