Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка (1549–1616) [Custos]
NIKOLAVS CHRISTOPHORVS RADZIVIL
Мікалай Крыштоф Радзівіл Сіротка (1549–1616) – дзяржаўны і вайсковы дзяяч.
Тэхніка: медзярыт
Мастак: G. B. Fontana
Гравёр: D. Custodis
Год выдання: 1603
Памер аркуша: 34 х 48 см
Памер выявы: 29.1 х 42.8 см
Радзівіл Сіротка – сын пачынальніка рэфармацыі ў ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага. Атрымаў добрую адукацыю. Прыхільнік контррэфармацыі, сам перайшоў з кальвінізму ў каталіцызм. У 1582–1584 гады здзейсніў падарожжа ў Іерусалім, апісанне якога на лаціне – «Перэгрынацыя, або Паломніцтва ў Святую зямлю» – упершыню было выдадзена ў 1601 годзе. Пад патранатам Мікалая Крыштофа Радзівіла выйшла першая вялікая карта ВКЛ.
Сіротка выяўлены ў добра вядомым эмаляваным турнірным даспеху нюрнбергскага майстра Кунца Лохнера, замоўленым каля 1555 года для Мікалая Радзівіла Чорнага. Даспех захаваўся і знаходзіцца ў Музеі гісторыі мастацтваў у Вене.
< Папярэдні |
---|