10 самых вялікіх і самых старых гравюр гарадоў (медзярыты). Частка ІІ
BY | RU
Пачатак рэйтынга самых вялікіх і самых старых гравюр гарадоў тут >>
Першыя вялікія гравюры гарадоў былі надрукаваныя з драўляных дошак – так званыя дрэварыты. Аднак у сярэдзіне 16 стагоддзя большую папулярнасць набывае друк з медных плыт – медзярыт.
6. 1555 год, Рым, медзярыт.
Аўтар невядомы. Памер 102x77 см.
7. 1553-1559 гады, Лондан, медзярыт.
Аўтар невядомы. Памер 112х226 см.
Захаваліся асобныя медныя плыты, фрагменты з якіх надрукаваны ўжо ў наш час.
8. 1561 год, Рым, медзярыт.
Выдавец Мікаэль Трамезіні (Michael Tramezzini). Памер 149x128 см.
9. 1562 год, Бруге, медзярыт.
Аўтар Маркус Герардс (Marcus Gerards). Памер 100х180 см.
10. 1568 год, Гродна, медзярыт.
Аўтары Ганс Адэльгаўзер (Hans Adelhauser) і Маціяс Цюнт (Matthias Zűndt). Памер 36х102 см.
Ва ўсім свеце захавалася каля 10 арыгінальных адбіткаў гравюры, апошні раз арыгінал быў прададзены ў 2008 годзе за суму каля 40 000 USD.
У 2019 годзе студыя imago.by стварыла факсімільную копію гравюры з паўтарэннем тэхналогіі ручнога друку.
Выдавецтва “Белкартаграфія” выпусціла каляровы плакат з гравюры, які можна набыць у інтэрнэт-краме выдавецтва.
< Папярэдні | Наступны > |
---|