Бітва пад Воршай 1514 год
Die Schlacht bei Orscha, 1514. Nach dem Oelgemälde eines unbekannten Malers dei deutschen Schule aus der ersten hälfte des 16. Jahrhunderts. Breslau, Schlesisches Museum.
Бітва пад Воршай, 1514. Алейны жывапіс невядомага мастака нямецкай школы першай паловы 16-га стагоддзя. Вроцлаў, Сілезскі музей.
Тэхніка: літаграфія
Год выдання: 1880-я
Памер выявы: 51 х 30 см
Памер аркуша: 55.6 х 34.8 см
Кошт: >100€
Літаграфічная копія алейнай карціны "Бітва пад Воршай", напісанай невядомым мастаком пачатку 16 стагоддзя з кола Лукаса Кранаха Старэйшага. Аўтар карціны быў удзельнікам бітвы і нават намаляваў самога сябе трохі вышэй ад моста на пераправе. Няўзброены, ён лёгка пазнаецца.
Бітва паказана на трох розных этапах. Мастак тройчы намаляваў гетмана Канстанціна Астрожскага: перад пераправаю, на нарадзе з ваяводамі і ў часе бітвы. Арыгінальная карціна знаходзіцца ў Нацыянальным музеі ў Варшаве.
< Папярэдні | Наступны > |
---|