Бітва пад Воршай 1514 год. Пачатак
Маргіналія: Kropiwna rzeka
Тэхніка: дрэварыт
Аўтар: Marcin Bielski, Joachim Bielski
Выдавец: Jakub Sibeneycher
Год выдання: 1597, Кракаў
Дрэварыт паходзіць з кнігі "Kronika polska Marcina Bielskiego. Nowo przez Joach[ima] Bielskiego syna iego wydana". Такі самы дрэварыт выкарыстаны ў польскамоўным выданні "Хронікі Еўрапейскай Сарматыі" ("Kronika Sarmacyey Europskiej") 1611 года Аляксандра Гваньіні.
Гравюра ілюструе пачатак бітвы пад Воршай, што адбылася 8 верасня 1514 года. У выніку гэтай трыўмфальнай перамогі беларускай зброі над маскавітамі пад камандаваннем гетмана ВКЛ князя Канстанціна Астрожскага былі вернуты Дуброўна, Крычаў і Мсціслаў, таксама на некаторы час спыніліся ўварванні маскоўскіх войскаў на Беларусь. Войска Вялікага Княства Літоўскага складалася ў асноўным з ліцвінскага рыцарства, таму гэтая слаўная перамога бясспрэчна адбылася пад сцягамі з літоўскай Пагоняй.
Бітва пад Воршай нярэдка ўзгадваецца ў тэматычных хрэстаматыях па ваеннай гісторыі як узор удалай тактыкі змагання з нашмат перавышаючымі па колькасці сіламі ворага.
< Папярэдні | Наступны > |
---|