Падпіска на навіны
Выстава "Беларусь на старинных географических картах"
|
|
BY | RU
Выстава "Беларусь на старинных географических картах" пройдзе 5-16 красавіка ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (Мінск, пр. Незалежнасці, 47).
Гледачу будзе прапанаваны збор найбольш важных і адметных еўрапейскіх карт 16-18 стагоддзя. Упершыню выданая асобным аркушам карта Вялікага Княства Літоўскага Герарда Меркатара, фантастычная па сваім узроўні і прыгажосці Радзівілаўская карта ВКЛ і яе варыяцыі, абноўленая карта Княства Яна Няпрэцкага - менавіта такой ведалі Беларусь еўрапейцы тры-чатыры стагоддзі таму.
Цікавы акцэнт выставе надае серыя факсіміле з лінагравюр Язэпа Драздовіча. Гравюры былі створаны як ілюстрацыі да яго кнігі "Нябесныя бегі" 1931 года і паказваюць, як бачыўся Сусвет вачыма апантанага касмалогіяй беларускага мастака.
Адкрыццё выставы 5 красавіка а 18.00.
Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (Мінск, пр. Незалежнасці, 47).
Працуе ад 11.00 да 19.00. Панядзелак - выходны.