Падпіска на навіны
Гравюры і рэканструкцыі старадаўняй графікі на выставе зброі
BY | RU
У звыклай карціне гісторыі чалавецтва як гісторыі войнаў зброя і ўзброены чалавек займаюць надзвычай важнае месца. Выстава ў Мастацкай галерэі (вул. Гікалы, 4) дае магчымасць уявіць, як ваявалі і чым ваявалі нашы продкі.
У цэнтры ўвагі гледача – мастацкія рэплікі мячоў, шабляў, пісталетаў і іншых прыладаў мінулага для абароны сваіх поглядаў і пераканання нязгодных. Экскурсавод падзеліцца з вамі багатымі звесткамі пра прызначэнне і асаблівасці кожнага з выстаўленых экспанатаў, пракаментуе форму і канструкцыю зброі.
Агульную карцінку баявых дзеянняў можна паспрабаваць візуалізаваць, паглядзеўшы на гравюры побач (аўтарскія і рэканструкцыі гістарычных): на выставе прадстаўлены факсіміле з аркушаў кнігі Марціна Бельскага 1597 года "Бітва пад Оршай" і "Грунвальдская бітва" і "мірная", але насычаная выявамі ўзброеных людзей панарама Горадні 1568 года (студыя imago.by), а таксама афорт "Бітва пад Палонкай 1660 года" і маштабныя копіі малюнкаў ваяроў ВКЛ Зьмітра Шапавалава.