Падпіска на навіны
Выйшла дызайнерская палітычная карта свету па-беларуску
Аўтар: imago.by
BY | RU
Дзякуючы сацыяльнай падтрымцы мы змаглі данесці ідэю да асноўнага вытворцы картаграфічнай прадукцыі ў Беларусі. Карта свету ў маштабе 1:35 000 000 выйшла вялікім накладам і ўжо свабодна прадаецца ў крамах.
Ідэя выдання дызайнерскай карты па-беларуску была распрацавана сябрамі студыі imago.by і падтрымана РУП "Белкартаграфія".
Канцэпцыю карты стварыў дызайнер Саша Slashman Чабатароў. Яго ідэя – свет без межаў, дзяржавы, якія не маюць кардынальных адрозненняў.
Памер карты 100х70 см, яна выйшла ў трох варыянтах: папяровая, ламінаваная і ламінаваная з падвесам.
Карту можна замовіць у фірмовай краме РУП "Белкартаграфія" пр. П. Машэрава, 17А (пн-пт 8.30-13, 14-17.30).
альбо набыць у кнігарнях Мінска.