Падпіска на навіны
Картаграфічны альбом, прысвечаны гісторыі Пружанскага краю
Выйшаў новы картаграфічны альбом, прысвечаны гісторыі Пружанскага краю. Па змесце гэта краязнаўчы нарыс на падставе картаграфічных крыніц, а дакладней, на падставе картаграфічнай калекцыі Беларускага геаграфічнага таварыства. Цікавы будзе краязнаўцам і аматарам мінулага Пружан і ваколіц. Друк добры, тэкст напісаны лёгка, але, на жаль, не на беларускай мове.
Самі Пружаны знаходзім толькі на Радзівілаўскай карце (1613 год), а вось сённяшні пасёлак Шарашова (15 км ад Пружан) быў вядомы яшчэ Меркатару і пазначаўся на картах з 1554 года.
У каталогу апублікавана некалькі рэдкіх карт, напрыклад, карта ВКЛ Юстуса Данкертса 1690-х гадоў, а таксама рэдкі прыклад позняй італьянскай картаграфіі карта ВКЛ Карла Пазіні.
Пружанский край на старинных картах
Аўтары: Наталля Пракаповіч, Аляксей Яротаў
88 стр., фармат 60х84/8 пераплёт
Год выдання 2023
Выдавец Цымбераў Р. М.