Падобныя матэрыялы
- Ян Блаў. Карта ВКЛ 1635 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Ян Янсон 1649 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Герард Фальк, Пітэр Шэнк 1690-я гады. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Карта ВКЛ. Вільям Янсон Блаў 1631 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Насценная карта ВКЛ 1613 год [Упсала]. Вільям Янсан Блаў
- Насценная карта ВКЛ 1613 год [Веймар]. Вільям Янсан Блаў
- Атлас Кленке (Klencke Atlas). Апошняе выданне карты ВКЛ 1613 года Вільяма Блаў
- Атлас Кленке (Klencke Atlas). Последнее издание карты ВКЛ 1613 года Вильяма Блау
- Насценная карта ВКЛ 1613 года з Веймарскай бібліятэкі
- Карта Великого Княжества Литовского образца 1613 года в библиотеках Польши, Украины и Литвы
- Историография первой настенной карты ВКЛ 1613 г. в печатных источниках
- Гістарыяграфія першай насценнай карты ВКЛ 1613 г. у друкаваных крыніцах
- Аб удакладненні датавання карты ВКЛ ўзору 1613 года
- Об уточнении датировки карты Великого Княжества Литовского образца 1613 года
Карта ВКЛ. Вільям Янсон Блаў 1631 год. [4 аркушы]
MAGNI DVCATVS LITHVANIAE,
CAETERARVMQVE REGIONVM ILLI ADIACENTIVM EXACTA DESCRIPTIO...
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Вільям Янсон Блаў
Гравёр: Г.Герыц
Год выдання: 1631, Амстэрдам
Памер аркуша: каля 58 х 48 см
У 1631 годзе ў атлас "APPENDIX THEATRI A.ORTELII et ATLANTIS G.MERCATORIS, continens TABVLAS GEOGRAPHICAS diversarum Orbis regionum, NVNC PRIMVM EITAS cum descriptionibus" была ўключана карта Вялікага Княства Літоўскага, якая была выштыхаваная на чатырох плытах яшчэ ў 1613 годзе як насценная карта. Вялікі памер карты быў не зручны, таму ў першае выданне атласу карта ўключалася асобнымі аркушамі (магчыма толькі ў частку першага тыража). Радзівілаўская карта 1613 года з чатырох пласцін крайне рэдкая.
Для лепшай адаптацыі да атласаў ад двух правых пласцін быў "адрэзаны" Дняпро, таксама была абрэзана дэкаратыўная палоска па перыметры ўсёй карты.
У тым жа годзе мела месца другое выданне атласу (таксама існуе меркаванне, што маецца на ўвазе частка тыража першага выдання), у ім карта размяшчалася асобна ад аркуша з Дняпром. У такім выглядзе карта выдавалася надалей, у 1635–1645 гады.
< Папярэдні | Наступны > |
---|