Мацей Струбіч 1589 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
LIVONIAE ET MOSCOVIAE DESCRIPTIO.
Matthias Strubicz Nobilis Polonus describebat
Cum priuilegio
Тэхніка: медзярыт
Аўтар:Мацей Струбіч
Год выдання: 1589, Кёльн
Памер аркуша: 33.5 х 40 см
Памер карты: 39.6 x 32 см
Маштаб: каля 1 : 3 000 000
[Buczek, XX] [EHC APP-I 1589]
image from Eesti Rahvusraamatukogu
Першая друкаваная асобная карта Вялікага Княства Літоўскага, выйшла ў 1589 годзе ў кнізе "Martini Cromeri... Polonia: siue de origine et rebvs gestis Polonorum libri XXX.". Карта была падрыхтавана каля 1580 года адмыслова для вайсковай выправы Стафана Баторыя на занятыя маскавітамі паўночна-ўсходнія землі ВКЛ.
На карце пазначаны: LITHVANIAE DVCVTVS, LIVONIAE, CVRLANDIA, MOSCOVIA, FINLANDIA. Асобна вылучана Полацкае Княства (Polocensis Ducatus). Карта не ахоплівае паўднёвыя землі ВКЛ. Некаторыя звесткі для земляў каля Полацка і Вялікіх Лук запазычаны з карты-плана Станіслава Пахаловіча (S.Paholowic) "DESCRIPTIO DVCATVS POLOCENSIS" 1580 года, а таксама рукапіснай карты Станіслава Сулімоўскага. Маглі быць выкарыстаны іншыя друкаваныя карты. Інфлянцкі бераг і ніжняя цеча Заходняй Дзвіны, верагодна, з карты Еўропы Герарда Меркатара 1554 года, пры гэтым выніковая праца Мацея Струбіча з'яўляецца важкай і самастойнай. Ёсць меркаванне, што Мацей Струбіч падрыхтаваў наступную, больш дакладную рэдакцыю карты, якая сталася адной з крыніц для атласных карт Меркатара Літвы, Інфлянтаў і Расіі 1595 года. Багаты картаграфічны матэрыял, сабраны падчас Інфлянцкай вайны, фактычна, не захаваўся, але быў выкарыстаны пры стварэнні Радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага.
Таксама ў кнізе Кромера была апублікавана карта "POLONIAE, LOCORVMQVE VICINORVM DESCRIPTIO. Auctore Wenceslao Grodeccio Polono", што паўтарала першы варыянт карты Польшчы з атласа Абрахама Артэліўса 1570 года.
Наступны > |
---|