Герард Меркатар 1607 год. LITHUANIA (Atlas minor)
LITHUANIA
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Г.Меркатар, Ё.Годзі, Я.Янсон
Год выдання: 1630-я, Амстэрдам
Памер карты: 18 x 13.5 см (І), 20 x 14.4 см (ІІ)
Памер аркуша: каля 23 х 18 см (І), каля 28 х 23 см (ІІ)
Пасля камерцыйнага поспеху пашыранага "Atlas sive Cosmographia..." Ёдакус Гондзі падрыхтаваў і выдаў у 1607 годзе кішэнны "Atlas minor Gerardi Mercatoris a J.Hondio...". Пазней атлас выдаваў наступнік Гондзі – Ян Янсон. Атлас перавыдаваўся каля 25 разоў на лацінскай, нямецкай, французскай і іншых мовах. Карта выходзіла да другой паловы 17 стагоддзя, а па некаторых звестках, і значна пазней.
Сустракаецца два варыянты гэтай карты, першы выдаваўся ад 1607 года, другі звычайна датуецца пачынаючы ад 1620-х гадоў.
< Папярэдні | Наступны > |
---|
катэгорыя: Вялікае Княства Літоўскае