Пітэр Кайрэўс 1630 год. LITHUANIA
LITHUANIA
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: Я.Клопенбург (J.E.Cloppenburgh)
Гравёр: П.Кайрэўс
Год выдання: 1630, Амстэрдам
Памер выявы: 24.6 x 18 см
Памер аркуша: 28 х 21 см
Маштаб: каля 1 : 6 000 000
Пітэр Кайрэўс (лац. Peter Kaerius, пашырана таксама галандская форма Pieter van den Keere, 1571 – пасля 1646?) – галандскі гравёр і выдавец.
Ёдакус Гондзі ў 1587 годзе пабраўся шлюбам з сястрой Кайрэўса Калет. Парадніўшыся з Гондзі, Пітэр Кайрэўс пад яго кіраўніцтвам авалодаў майстэрствам гравёра і ўдзельнічаў у стварэнні атласаў. Звестак пра жыццё Пітэра Кайрэўса захавалася мала, гады жыцця дакладна не вядомы. З 1584 года ён жыў і працаваў у Лондане. На картах 1630 года з'яўляецца пазнака "Peterus Kaerius caelavit". Яго імя прысутнічае на некаторых выявах для "Prospect of the Most Famous Parts of the World" 1646 года выдання англійскага гісторыка і картографа Джона Спіда (John Speed, 1552–1629).
Карта выходзіла ў атласе "Geradi Mercatoris. Atlas sive cosmographicae meditationes de fabrica mundi...", выдаваным у 1630–1673 гадах Янам Эверцам Клопенбургам (Cloppenburg Jean Evertsz, 17 ст.). Часцей прапануюцца асобнікі з атласаў 1630-х гадоў. У 1734 годзе карта перавыдавалася ў атласах Генрыха дэ Саўзэ (Henri Du Sauzet, 18 ст.).
< Папярэдні | Наступны > |
---|