Падпіска на навіны
100 год супрэматызму
BY | RU
100 год таму ў Віцебску нарадзіўся супрэматызм. Цяпер гэтую мастацкую плынь ведаюць ва ўсім свеце, праводзяць міжнародныя канферэнцыі, яе вывучаюць. У Віцебску з супрэматызму зрабілі брэнд, распісваюць трамваі, робяць стылёвыя значкі, магніты і зэдлічкі.
А спачатку была Віцебская народная мастацкая вучэльня пад шэфствам Марка Шагала. Мастак бачыў вучэльню як сістэму свабодных майстэрняў, у якіх выкладаюць мастакі розных кірункаў. Ідэя спадабалася, неўзабаве ў горад прыехаў Казімір Малевіч, вакол яго згуртаваліся авангардысты. Гурток узяў назву УНОВІС (утвердітелі нового іскусства) і ўпарта працаваў над стварэннем новага мастацтва.
Адным з актыўных удзельнікаў гуртка быў Эль Лісіцкі. Ён выкладаў асновы архітэктуры, графіку і друкарскую справу. Вядома, што для майстэрняў ён набываў афортны і літаграфскі станкі ў Санкт-Пецярбургу. Можна сказаць, што супрэматызм быў надрукаваны на тых станках: графіка як тыражная тэхніка шанавалася за вялікую сілу ўплыву. На жаль, станкі не захаваліся: магчыма, прададзены ў канцы 1921-га, калі майстэрні знялі з дзяржзабеспячэння.
Наш "інжынерны аддзел" стварыў праект афортнага станка пачатку 20 стагоддзя. За прататып узялі афортны станок мастака-графіка Германа Штрука. Гэты станок адпавядае эстэтыцы пачатку буйнага 20 ст. Але існуюць і іншыя нябачныя знакі і сувязі. Напрыклад, менавіта Герман Штрук у 1922-1923 годзе ў Берліне навучыў Марка Шагала афорту. А раней, падчас Першай сусветнай вайны, замалёўваў краявіды Коўна, Вільні, Ліды, Гродна, Беластока і выдаў альбом альбом "Skizzen aus Litauen Weissrusland und Kurland".
Цікава было б зрабіць рэпліку станка для музея або для прыватнай графічнай майстэрні.
Падрабязней пра Германа Штрука чытайце на сайце >>
.