Параўнальны аналіз двух захаваных копій карты Масковіі, складзенай Паўлам Іовіем у 1525 годзе


Параўнальны аналіз двух захаваных копій карты Масковіі, складзенай Паўлам Іовіем у 1525 годзе

BY | UA | EN | RU

DOI: http://doi.org/10.54544/715

Анатацыя

Першая друкаваная карта з імем "Масковія" ў тытуле была складзена ў Рыме ў 1525 годзе Паўлам Джовіа (1483–1552). Ён абвясціў аб гэтай карце ў сваёй кнізе Libellus de legatione Basilii magni (Rome, 1525), напісанай на аснове размоў з Дзімітрыем Герасімавым, пасланнікам вялікага князя маскоўскага Васіля III да папы Клімента VII. Значэньне мапы выходзіць за межы Масковіі і распаўсюджваецца на іншыя дзяржавы сярэднявечнай Русі: Вялікае Княства Літоўскае і Наўгародзкую рэспубліку, а таксама землі аседлых і качавых спадкаемцаў Мангольскай імпэрыі (Тартарыі), і сучасныя дзяржавы Ўкраіну, Літву, Польшчы, Беларусь і Расійскую федэрацыю.

На працягу доўгага часу гісторыкам былі вядомы толькі некалькі рукапісных варыянтаў карты Джовіа, вырабленых у 1550-х гадах у Венецыі Батыстай Аньезе, а іх друкаваны прататып лічыўся страчаным. Артыкул ў Imago Mundi, 72:1 (2020), паведаміў аб акрыцці першага арыгінальнага адбітка карты 1525 года. Ён быў знойдзены яшчэ ў 2006 годзе ў Венецыі ў бібліятэцы Св. Марка. Аднак, насамрэч гэта быў толькі другі вядомы адбітак карты: першы быў прададзены 7 снежня 1993 года на аўкцыёне Сотбіс у Лондане і пасля патрапіў у Расійскі Дзяржаўны архіў старажытных актаў (РГАДА) у Маскве.

Параўнальнае вывучэнне двух адбіткаў карты дазваляе выказаць здагадку, што копія РГАДА — гэта пробны адціск, выкананы для ўнясення неабходных ісправенняў, якія цяпер можна бачыць у венецыянскай копіі. Акрамя таго, пільны аналіз друкаванай карты і іншых крыніц паказвае, што дата ў тытуле — кастрычнік 1525 года — адпавядае часу размоў Джовіа і Герасімава і не часу вырабу карты, а таксама сведчыць аб тым, што Дзiмітрый Герасімаў ніякіх картаграфічных матэрыялаў свайму суразмоўцу не падаваў і ў складанні карты не ўдзельнічаў.




Спампаваць прэпрынт (English)