Матэрыялы па гісторыі картаграфіі
Апісанне Літвы з "Касмаграфіі" Себасцьяна Мюнстэра
"Касмаграфія" Себасцьяна Мюнстэра (1544), вядома, не была сучаснай энцыклапедыяй, што падае факты і афіцыйныя звесткі пра краіны. Хутчэй яна была паклікана сабраць усю даступную інфармацыю і выкласці яе ў займальнай форме. Цікава і нам цяпер прачытаць, як бачыліся нашы і суседнія з нашымі землі з цэнтральнай Еўропы ў 16-м стагоддзі.
10 самых вялікіх і самых старых гравюр гарадоў (дрэварыты). Частка І
Было б вельмі складана ўявіць, як выглядалі старадаўнія гарады, калі б не планы, замалёўкі, панарамы. Пакуль не з’явілася фатаграфія, мастакі стварылі многія сотні выяў, большых і меншых. Гравюра як тыражная тэхніка не толькі зрабіла такія выявы даступнымі многім тысячам і дзясяткам тысяч людзей свайго часу, але і – што самае важнае – захавала іх да нашых дзён.
Марсэль ван дэн Брок. Даведнік па атласных картах Абрахама Артэліўса
Кніга "ORTELIUS ATLAS MAPS" - гэта практычны дапаможнік, у якім аглядаюцца і апісваюцца ўсе карты, што з'явіліся ў атласе Абрахама Артэліўса "Theatrum Orbis Terrarum" (1570). Дапаможнік ўтрымлівае інфармацыю аб адрозненнях у выданнях кожнай карты, што з'явіліся ў атласе Артэліўса, і дае каштоўныя звесткі для іх датавання. Другое перагледжанае выданне 2011 года таксама дае апісанне тытульных аркушаў і партрэтаў Артэліўса. Як фіны сабралі адну з найбольшых у свеце калекцый старадаўніх карт
... і чаму яны просяць падараваць на дзень народзінаў мора.
Азартная геаграфія Вялікага Княства Літоўскага
Эпоха Асветніцтва асацыюецца не толькі з развіццём навукі і мастацтваў, але і з пашырэннем забаўляльнай сферы. Еўрапейскае грамадства пачало актыўней, чым у папярэднія часы, шукаць задавальнення ў разнастайных гульнях. Сярод іх адно са значных месцаў займалі картачныя гульні. Безумоўна, у карты гулялі і да гэтага, але цікавасць да іх у XVIII ст. пераўзышла ўсе ранейшыя межы... |











