Матэрыялы па гісторыі картаграфіі
Рукапісная карта Рэчы Паспалітай першай паловы 17 стагоддзя Аб рукапіснай карце Рэчы Паспалітай "Geographica REGNI POLONIAE ET INCORPORATAR(um) PROVINCIARUM..." упершыню паведаміў Войцех Крэт у тыднёвіку ''Wiadomości'' яшчэ ў 1972 годзе. З таго часу карта больш не прыцягвала ўвагі даследчыкаў. Мы публікуем якасную выяву гэтай рэдкай і надзвычай каштоўнай картаграфічнай крыніцы, у нечым мы паспрабуем дапоўніць Войцеха Крэта.Акрамя іншага, гэта адна з ранніх карт, на якой сустракаецца Russia Alba з размяшчэннем, адрозным ад усіх карт «бапланаўскага» тыпу.Графічнае сведчанне страчанай насценнай карты свету (каля 1490) Генрыха Мартэлуса Генрых Мартэлус (Henricus Martellus), нямецкі картограф, які дзейнічаў у Фларэнцыі з 1459 па 1496 гады, быў адным з найважнейшых картографаў канца XV стагоддзя. Яго карты паўплывалі на геаграфічныя ўяўленні Хрыстафора Калумба, Марціна Бегайма, Марціна Вальдземюлера і іншых. У артыкуле разглядаецца яшчэ адна нечаканая картаграфічная крыніца, якая патрабуе разгадкі. Рукапісная карта Літвы і Польшчы 1600 года з калекцыі ARSI
У Рымскім архіве езуітаў (Archivum Romanum Societatis Iesu) знойдзена невядомая раней рукапісная карта, на якой пазначаны Вільня, Полацк і Нясвіж. На сёння даследчыкам вядомыя каля дзесяці рукапісных карт Літвы, пераважна гэта або невялікія часткі тэрыторыі (маёмасныя карты), або планы крэпасцяў. Карта, выяўленая ў ARSI, з'яўляецца адметнай па прычыне вялікага маштабу і ўтылітарнай мэты - паказаць размяшчэнне калегіумаў у Літве і Польшчы. Віды гарадоў Магілёўскай губерні (1820-30-я гг.) Вядомая ў адным асобніку рукапісная карта Магілёўскай губерні з'явілася на сайце электроннай бібліятэкі rusneb.ru. Карта змяшчае ўнікальныя віды беларускіх гарадоў 1820–1830-х гадоў: Магілёва, Мсціслава, Чавусаў, Воршы, Чэрыкава, Клімавічаў, Быхава, Беліцы, Рагачова, Копысі, Бабінавіч, Сянна, а таксама гаспадарча-статыстычныя звесткі. План горада Менска другой паловы XVIII ст. (рэканструкцыя 1934 года) План-рэканструкцыя горада Менска другой паловы XVIII стагоддзя быў выяўлены ў Нацыянальнай бібліятэцы Польшчы. Акрамя ўласна плана публікуем і фрагмент тэксту з альбома "Мінск на старадаўніх карта і планах" (выданне запланавана на жнівень-верасень 2021 года). >> Аб рэдкіх тэрмінах друкарскай справы
Друкарскі інструмент мáца, прызначаны для расцірання фарбы і нанясення яе роўным тонкім слоем на друкарскую паверхню, у свой час шырока ўвайшоў у грамадскую свядомасць, стаўшы абавязковым атрыбутам друкарскіх шыльдаў, друкарскіх знакаў, прафесійных цэхавых і асабістых гербаў і нават ігральных карт. З канца 19-га стагоддзя ручныя друкарскія тэхнікі былі практычна цалкам выцеснены паліграфічнымі машынамі, а тэрмін быў амаль згублены. Ля вытокаў картаграфічнага апісання Маскоўскай Русі: карта Антонія Віда і Івана Ляцкага
Картаграфічнае ўяўленне аб Масковіі ў Еўропе пачало складвацца ў канцы XV – пач. XVI стагоддзя. Артыкул Дзяніса Хоцімскага аналізуе самыя адметныя карты рэгіёна за названы перыяд, закранае пытанні паходжання новых звестак. Маторы БНР. Праект стварэння беларускай авіяцыі [дакумент] "Праект арганізацыі беларускіх авіяцыйных войскаў" падрыхтаваны ў лістападзе 1917 года камандуючым 2-ім авіяцыйным паркам, ваенным лётчыкам Барысам Пятровічам Паўлавым. Прапанова па арганізацыі авіапарка была даслана, хутчэй за ўсё, у Беларускую Вайсковую Раду 9 лістапада 1917 года. Праект быў рэалізаваны, але, на жаль, не кіраўніцтвам БНР. Наватарская карта Сарматыі Бярнарда Вапоўскага
У артыкуле працягваецца даследаванне карты Сарматыі, створанай вядомым польскім летапісцам і географам 16 стагоддзя, "бацькам польскай картаграфіі" Бярнардам Вапоўскім. Для гістарычнай картаграфіі Усходняй Еўропы гэтая карта з'яўляецца асаблівай. Пасля стагоддзяў міфаў і выпадковых спасылак частка кантынента з'явілася на паперы...
|











