Матэрыялы па гісторыі картаграфіі
Аб удакладненні датавання карты ВКЛ ўзору 1613 года
У артыкуле аўтар аналізуе існуючыя падыходы ў вывучэнні станаў амстэрдамскага выдання карты ВКЛ 1613 года, а таксама прапануе новыя спосабы датавання адасобленых з атласаў карт. Выпрацаваны падыход патрабуе далейшай практычнай апрабацыі, але ўжо цяпер можна вылучыць шэраг асаблівасцяў, якія дазваляюць больш дакладна вызначаць прыналежнасць карты да таго або іншага атласу. Рэстаўрацыя паперы. Захаванне, экспанаванне і каталагізацыя
Захаванне папяровых артэфактаў патрабуе адказнасці і спецыяльных ведаў. Калі мы гаворым пра архіў альбо калекцыю з папяровых экспанатаў, можна вылучыць некалькі важных аспектаў, а менавіта: захаванне, экспанаванне, каталагізацыя. Дамо некалькі карысных парад, якія дапамогуць захаваць каштоўныя экспанаты альбо фамільныя рэліквіі. Гістарыяграфія першай насценнай карты ВКЛ 1613 г. у друкаваных крыніцах
У 1913 г. адна неатрыбутаваная карта са збору ўніверсітэцкай бібліятэкі ў г. Упсала (Швецыя) была прадстаўлена і апісана польскім навукоўцам Л. Біркенмаерам як адзіны захаваны асобнік карты Вялікага Княства Літоўскага 1613 г. У 1984 г. прафесар Гюнтэр Шыльдэр (Нідэрланды) паведаміў аб вядомым толькі яму арыгінале Радзівілаўскай карты ў бібліятэцы г. Веймар (Германія) і паставіў пад сумнеў датаванне знойдзенай раней. Марцін Вальдзеемюлер. Карта Новага Свету 1513 года
Студыя imago.by стварыла факсіміле рэдкай карты Новага Свету - адной з першых, на якіх выяўлены берагі Амерыкі. Копія сярэднявечнага дрэварыта была надрукавана з захаваннем тэхналогій 16 стагоддзя на вержыраванай паперы. Як і 500 год таму, карту расфарбавалі ўручную ў адпаведнасці з колерамі тых арыгінальных асобнікаў, што захаваліся
Аляксандр Карнілаў - рэканструктар старадаўняй графікі
Інфармацыю пра гэтага чалавека знайсці няпроста: звесткі з вікіпедыі сціплыя, а нават і той артыкул аўтары рэсурса ўжо рыхтуюцца выдаліць. Няма ў сеціве і ніводнага фотаздымка Карнілава. Тым часам кожны, хто быў у Нацыянальным гістарычным музеі, дакладна бачыў яго работы: копіі Радзівілаўскай карты Вялікага Княства Літоўскага 1613 года і радаводнага дрэва Жыгімонта ІІІ 1608 года. Невядомая гравюра Горадні?
У 2017 годзе гарадзенскі даследчык Мечыслаў Ян Супрон апублікаваў цікавы матэрыял пра досыць рэдкую гравіраваную выяву Горадні. Адрозна ад распаўсюджанай выявы з Браўна і Хогенберга, горад на медзярыце паказаны ўжо пасля каралявання Стэфана Баторыя: гэта лёгка ўбачыць па перабудаваным старым замку. Станіслаў Александровіч - штурман картаграфіі ВКЛ
Адна з найбольш важных кніг для беларускай картаграфіі - манаграфія прафесара Торуньскага ўніверсітэта і Варшаўскага ўніверсітэта Станіслава Александровіча “Картаграфія Вялікага Княства Літоўскага ад 15 да сярэдзіны 18 стагоддзя” (на польскай мове, апошняе выданне 2012). Пан Александровіч вёў свой радавод з Беларусі, і хоць пражыў усё дарослае жыццё ў Польшчы, у вывучэнне спадчыны ВКЛ ён зрабіў каласальны ўнёсак.
Адміністрацыйнае дзяленне на карце Беларусі Аркадзя Смоліча У сакавіку 1919 года Школьная камісія Беларускага навуковага таварыства ў Вільні зацвердзіла да выдання “Географію Беларусі” Аркадзя Смоліча, 27 вераснем 1919 года ў Вільні была дазволена да друку вайсковай цэнзурай карта Беларусі ў маштабе 1:1 680 000. Карта амаль поўнасцю адпавядала "Географіі", а таксама прэзентавала новую канцэпцыю адміністрацыйнага дзялення Беларусі на паясы і краіны.
Знойдзена карта Беларусі Аркадзя Смоліча 1919 года
Мы жывём у цікавай краіне: за якую рэч ні схапіся – яна або першая, або апошняя, або адзінкавая ў сваім родзе. Вось чарговая знаходка: на фейсбук-старонцы Eco-Prastora праект-студыя Зьмітра Мурашкі была апублікавана копія надзвычай цікавай карты Беларусі, датаванай 1919 годам. Гэтая карта аказалася новай для многіх, для яе не ўсталявана аўтарства, няма ніякіх звестак пра абставіны яе выдання. |











