Матэрыялы па гісторыі картаграфіі
Jan Jakubowski. Tomasz Makowski. Stycharz i kartograf Nieświeski Сто год з часу выдання Jana Jakubowskiego "Tomasz Makowski. Stycharz i kartograf Nieświeski".Гэты сціплы нарыс застаецца адзінай на сёння працай, прысвечанай выбітнаму мастаку-графіку, творчасць і жыццё якога звязаныя з Нясвіжам >> Пейцінгерава табліца. Peutingeriana Tabula Itineraria Вырашылі распачаць публікацыю матэрыялаў аб найбольш цікавых і важных картах свету, які датычныя нашага рэгіёну. І пачнём з адной з найбольш старажытных, так званай, Пейцінгеравай табліцы (Peutingeriana Tabula Itineraria).Мы ведаем, што гэтая карта турбавала вас сваёй складанасцю для прачытання і разнастайнымі інтэрпрэтацыямі. Паспрабуем з ёй разабрацца >>Sindel 43. Białystok У пачатку студзеня мы напісалі пра малюнкі Эдварда Вінклера, што прадаваліся на ebay на той час ужо даволі доўга. Самыя каштоўныя аркушы пасля публікацыі хутка выкупілі – хочацца верыць, што беларусы. Публікацыя прывяла нас да чарговай выявы з гісторыяй >> Малюнкі і гравюры Эдуарда Вінклера На амерыканскім ebay выстаўлена калекцыя графічных і жывапісных прац нямецкага мастака Эдуарда Вінклера (Eduard Winkler, 1884-1978).Мастак малавядомы, але сярод іншых яго прац акварэлі і малюнкі з відамі Беларусі. Асабліва цікавымі з'яўляюцца выявы Менска >> Ян Няпрэцкі і яго карта ВКЛ Чалавечае жыццё кароткае, а салідныя арганізацыі жывуць стагоддзі, даюць плён і праз доўгі час могуць распавесці гісторыю стварэння карты якой-небудзь дзяржавы. Або і самой дзяржавы.Звязваў канцы з канцамі ў падзеях XVIII стагоддзя Аляксей Адамовіч. >> Картаграфічны вобраз беларускай сталіцы У Краязнаўчай газеце нарукавана рэцензія Уладзіміра Падалінскага на альбом "Мінск на старадаўніх картах і планах" (аўтары Ілля Андрэеў, Валянціна Андрэева, Павел Растоўцаў, Мінск: Белкартаграфія, 2021) Альбом дае магчымасць убачыць развіццё Мінска ў 1750–1940-я гг. У ім апублікаваны 84 карты і планы, гравюры, рысункі і дакументы, у тым ліку першы вядомы план Мінска і першая вядомая гравюра з выявай горада... >> Абставіны ўзнікнення і вайсковая прыдатнасць карты Станіслава Пахаловіча Descriptio Ducatus Polocensis (1580) У артыкуле аўтар пераканаўча паказвае, што карта Полаччыны Станіслава Пахаловіча стваралася для мэт ваеннай кампаніі ў першай палове 1579 года, яшчэ да яе пачатку.Карта Descriptio Ducatus Polocensis ілюструе «картаграфічны паварот ранняга Новага часу», які заключаўся ў распаўсюджанні прасторавага мыслення >>
Спроба рэканструкцыі карты Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1921-1941 гг. Артыкул прымеркаваны да стагоддзя Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. У даследаванні сабраны матэрыял, які дазваляе рэканструяваць лакалізацыю будынкаў ўніверсітэта у 1921-1941 гадах. Складанасці ўніверсітэцкага побыту першых дзесяцігоддзяў, развіццё адукацыйнай інфраструктуры з'ўяляюцца паказальнай часткай гісторыі савецкай сацыяльнай мадэлі ў часе яе станаўлення ў беларускай гарадской прасторы >>Выданне “Ян Няпрэцкі і карта ВКЛ” А.Адамовіча ў кантэксце гісторыі картаграфіі Кніга прысвечана вучонаму-езуіту Яну Няпрэцкаму (1718–1750) і яго карце Вялікага Княства Літоўскага (1749), падрыхтаванай да выдання ў Нюрнбергскім выдавецтве «Спадкаемцы Гомана». Аналіз новых крыніц асвятляе развіццё картаграфічнай справы ў рэгіёне і ўзаемадзеянні з замежнымі картаграфічнымі асяродкамі. Кароткая гісторыя жыцця Няпрэцкага стала добрай нагодай разабрацца з рознымі варыянтамі гэтай карты, а таксама з картаграфаваннем нашых земляў таго часу >>Параўнальны аналіз двух захаваных копій карты Масковіі, складзенай Паўлам Іовіем у 1525 годзе У артыкуле, які быў прадстаўлены на канферэнцыі ICHC-22 у Бухарэсце ў ліпені 2022 г.,
аўтар параўноўвае маскоўскі і венецыянскі экземпляры першай друкаванай тытульнай карты Масковіі, разбірае блытаніну вакол
гісторыі яе стварэння і прыводзіць картаграфічны доказ здагадкі Леа Багрова аб тым, што
Дзмітрый Герасімаў перадаваў толькі вусную інфармацыю Джовіа, не граючы ніякай ролі ў складанні карты.
>> |











