Матэрыялы па гісторыі картаграфіі
Карта Беларускай Народнай Рэспублікі 1919 года Мітрафана Доўнар-Запольскага
Блізіцца 100-годдзе абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. Абавязковай для існавання любой незалежнай краіны з'яўляецца дакладна акрэсленая тэрыторыя, то бок афіцыйная карта з дзяржаўнымі межамі. "Карта Беларускай Народнай Рэспублікі" была складзена і выдадзена ў вельмі сціслыя тэрміны ў надзвычайных умовах; і хоць работа па дэмаркацыі з суседнімі краінамі не была скончана, карта дэкларавала дзяржаўніцкія памкненні беларусаў у сваіх этнічных межах і паўплывала на далейшае фарміраванне тэрытарыяльнага складу. 120 год з дня нараджэння Эмерыка Гутэн-Чапскага Эмерык Гутэн-Чапскі малодшы – дыпламат, грамадскі дзяяч, а таксама вядомы калекцыянер, нарадзіўся 21 жніўня 1897 года ў Станькава пад Менскам. Сёлета спаўняецца 120 год з яго нараджэння.На падставе яго буйной картаграфічнай калекцыі быў падрыхтаваны аўтарытэтны "Katalog dawnych map Rzeczpospolitej..." з грунтоўным апісаннем і багатай колькасцю рэпрадукцый. Тэрыторыя сучаснай Беларусі на карце Ідрысі (1154 г.)
Карта свету арабскага географа Ал-Ідрысі вядомая пад назвай Charta альбо Tabula Rogeriana была скончана ў 1154 годзе і наступныя тры стагоддзі заставалася найбольш дакладнай картай свету. Карта суправаджалася апісаннем кожнай з сямідзесяці секцый, на якія падзелена карта. Да нашага часу праца дайшла ў дзесяці рукапісах 14–16 стагоддзяў, восем з іх утрымліваюць карты.Атлас Кленке (Klencke Atlas). Апошняе выданне карты ВКЛ 1613 года Вільяма Блаў Атлас Кленке (Klencke Atlas) – унікальны і ўжо добра вядомы геаграфічны атлас 17 стагоддзя. З пачатку 2000-х гадоў атлас шырока экспануецца; доўгі час і па 2012 год атлас лічыўся самым вялікім у свеце. У 2017 годзе быў алічбаваны і выкладзены ў адкрыты доступ, а сацыяльныя сеткі актыўна распаўсюджвалі відэа алічбоўкі "самай вялікай кнігі ў свеце". У атласе 41 карта, сярод якіх ёсць карта Вялікага Княства Літоўскага 1613 года, і гэта, верагодна, апошні асобнік "радзівілаўкі" Блаў.Беларусь на Эбсторфскай карце ХІІІ ст. Эбсторфская карта – выдатны помнік сярэднявечнай картаграфіі. Пасля карты арабскага картографа Ідрысі (1154 г.) – наступная з вядомых еўрапейскіх карт, на якой, хоць і са значнымі скажэннямі, адлюстраваная не нейкая абсалютна фантастычная краіна, а рэальная тэрыторыя, якая цяпер уваходзіць у склад Беларусі.
Себасцьян Мюнстар. Сярэднявечная энцыклапедыя Сусвету
Себасцьян Мюнстар – нямецкі гуманіст-касмограф, як і большасць тагачасных вучоных, меў шырокія веды і цікавасці. Яго ўнёсак у развіццё картаграфічнай справы цяжка пераацаніць. Узнікае пытанне: як чалавек, фактычна, пражываючы ў адным месцы, мог складаць новыя карты ўсяго Сусвету? І які вобраз аб беларускіх абшарах мог скласціся ў еўрапейскіх мысляроў позняга сярэднявечча?
|











