Падобныя матэрыялы
- Горадня 1638 год. Grodna in Lieflandt
- Адзін дзень з жыцця горада ў 16 стагоддзі
- "Белкартаграфія" выдала каляровую гравюру Горадні 1568 года
- "Белкартография" издала цветную гравюру Гродно 1568 года
- Студыя imago.by прыняла ўдзел у свяце гравюры ў Горадні
- Студия imago.by приняла участие в празднике гравюры в Гродно
- Гравюры і рэканструкцыі старадаўняй графікі на выставе зброі
- Гравюры и реконструкции старинной графики на выставке оружия
- Знойдзены яшчэ адзін паасобнік гравюры Горадні 1568 года
- Ноч музэяў у Віленскім беларускім музэі імя Івана Луцкевіча
- Гравюра Горадні 1568 года на выставе Złoty wiek
- Насценныя мапы ВКЛ 1613 і БНР 1918
Горадня 1590-я гады. VERA DESIGNATIO VRBIS IN LITTAVIA GRODNAE
GRODNA
VERA DESIGNATIO VRBIS IN LITTAVIA GRODNAE.
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: F.Valegio, M.Rota
Год выдання: 1595, Венецыя
Памер аркуша: 13 х 8 см
Кошт: >300€
Выява з кнігі "Nuova raccolta di le piu illustri et famose citta di tutto mondo". Спрошчаная выява Горадні з кнігі "Civitates orbis terrarum" Браўна і Хогенберга. Большасць гравюр былі падпісаны Valegio (Франчэска Валежыа, 1560 – пасля 1611), таму яго імя звязваюць з гэтай кнігай, частка выяў падпісаны гравёрам Martino Rota, вялікая частка гравюр не падпісана. Усяго ў кнізе каля 320 гарадскіх відаў, па два на адным аркушы без тэксту. Перавыдавалася ў 1625 годзе.
У 1713 годзе італьянскі географ Рафаэль Саванарола (1646–1730) выдаў атлас "Universus terrarum orbis scriptorum calamo delineatus" у Падуі. Кніга была падпісана анаграмай Alphonso Lasor a Varea, абагульняла папярэднія геаграфічныя дасягненні, але насіла кампіляцыйны характар. Для друку былі выкарыстаны арыгінальныя плыты Валеджыа і Рота. Аркушы Лазора адрозніваюцца наяўнасцю тэкста на старонцы і з'яўляюцца на рынку досыць рэдка, кошт таксама вагаецца каля 300€.
VILNA LITVANIAE Metropolis
Тэхніка: медзярыт
Выдавец: A.Lazor
Год выдання: 1713, Падуя
Памер аркуша: 13 х 8 см
Кошт: >300€
Акрамя Горадні, у абодвух выданнях друкавалася Вільня, таксама перапрацаваная выява з Браўна і Хогенберга.
< Папярэдні | Наступны > |
---|