Падобныя матэрыялы
- Ян Блаў. Карта ВКЛ 1635 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Ян Янсон 1649 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Карта ВКЛ. Вільям Янсон Блаў 1631 год. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
- Карта ВКЛ. Вільям Янсон Блаў 1631 год. [4 аркушы]
- Насценная карта ВКЛ 1613 год [Упсала]. Вільям Янсан Блаў
- Насценная карта ВКЛ 1613 год [Веймар]. Вільям Янсан Блаў
- Атлас Кленке (Klencke Atlas). Апошняе выданне карты ВКЛ 1613 года Вільяма Блаў
- Атлас Кленке (Klencke Atlas). Последнее издание карты ВКЛ 1613 года Вильяма Блау
- Насценная карта ВКЛ 1613 года з Веймарскай бібліятэкі
- Карта Великого Княжества Литовского образца 1613 года в библиотеках Польши, Украины и Литвы
- Историография первой настенной карты ВКЛ 1613 г. в печатных источниках
- Гістарыяграфія першай насценнай карты ВКЛ 1613 г. у друкаваных крыніцах
- Аб удакладненні датавання карты ВКЛ ўзору 1613 года
- Об уточнении датировки карты Великого Княжества Литовского образца 1613 года
Герард Фальк, Пітэр Шэнк 1690-я гады. MAGNI DVCATVS LITHVANIAE
MAGNI DVCATVS LITHVANIAE,
Caeterarumq: Regionum illi adiacentium exacta descrip
illssmi ac Excellmi Principis ac Dni. D. Nicolai Christophori Radziwil. D.G. Olycae ac in Nieswies Ducis, S.Rom. Imp. Principis in Szylowiec ac Mir Comitis et S.Sepulchri Hierosolimitani Militis etc. opera et cura lucem lucem edita
Тэхніка: медзярыт
Аўтар: Тамаш Макоўскі, Генрых Гондзі
Выдавец: Пітэр Шэнк, Герард Фальк
Год выдання: 1690-я, Амстэрдам
Памер карты: 54.5 х 43.8 см
Маштаб карты: 1 : 3 700 000
Як ужо было сказана ў папярэднім артыкуле, карта была ўпершыню выдадзена Генрыхам Гондзі ў 1636 годзе. Яшчэ двойчы на карце мяняўся выдавецкі знак, з 1649 года карта выдавалася пад імем Яна Янсона і непрацяглы час у пачатку 1680-х (да 1683) – Янам Янсонам ван Васбергенам.
У 1694 годзе частку плыт фірмы Яна Янсона выкупілі картографы Герард Фальк (Gerard Valck, 1652–1726) і Пітэр Шэнк (Petrus Schenck, 1660–1711), другую частку выкупіў Фрэдэрык дэ Віт (Frederick De Wit, 1629/1630-1706). Пітэр Шэнк навучаўся гравёрнаму майстэрству ў Герарда Фалька ў Амстэрдаме, у 1686 годзе атрымаў прывілей на друк і продаж сваіх карт і гравюр. Праз год ажаніўся з сястрой Герарда Фалька, сваяцкія зносіны замацавалі далейшую плённую выдавецкую працу. У кампаніі Фалька – Шэнка акрамя друкаванай прадукцыі выраблялі глобусы, некалькі разоў кампанія атрымлівала манапольныя патэнты на выкарыстанне новых геаграфічных і астранамічных адкрыццяў у сваіх выданнях.
Ад папярэдніх выданняў карта розніцца выдавецкім знакам: Tyрis Amstel. apud P.Schenk, e G.Valk, сum priv:, у картушы і на карце ўмоўныя знакі для населеных месцаў зменены на больш характэрныя, найменні вялікіх гарадоў перарэзаны наноў больш буйным шрыфтам. Карта выдавалася да пачатку 1700-х гадоў.
< Папярэдні | Наступны > |
---|