Малюнкі і гравюры Эдуарда Вінклера


Малюнкі і гравюры Эдуарда Вінклера

 Эдуард Вінклер (Eduard Winkler, 1884–1978), нямецкі мастак. У часе Другой сусветнай быў на Усходнім фронце, пакінуў некалькі афортаў і акварэляў, звязаных з Беларуссю. На ebay выстаўлены архіў яго прац, сярод іх акварэлі і малюнкі Менска 1942 года.

Падобныя акварэлі, малюнкі і асабліва фотаздымкі не рэдкасць, час ад часу з'яўляюцца на аўкцыёнах. Выявы безумоўна ўяўляюць культурную і краязнаўчую каштоўнасць, але важна тое, што яны маюць сваю ўласную гісторыю. А некалькі аркушаў Вінклера могуць скласці асобную экспазыцыю.

1. Менск. Езуіцкі комплекс на Верхнім рынку, 1941 год (малюнак, 29 х 24 см)

2. Менск. Мячэт, 1941-1942 год  (14 х 17 см)

3. Менск. Мячэт, 1941-1942 год  (малюнак, 14,5 х 21 см)

4. Від на Менск, 1942 год  (акварэль, 23 х 30 см)

5. Беларуская вёска, 1941 год  (малюнак, 14 х 27 см)