Jan Jakubowski. Tomasz Makowski. Stycharz i kartograf Nieświeski


Jan Jakubowski. Tomasz Makowski. Stycharz i kartograf Nieświeski

 Прыемнае і нават сімвалічнае папаўненне бібліятэкі - брашура Яна Якубоўскага "Тамаш Макоўскі. Гравёр і картограф нясвіжскі". Выйшла акурат сто год таму, і ўжо на той час гравюры Макоўскага былі такой рэдкасцю, што іх цяжка было даследаваць.

З выдання даведваемся аб тым, што гравюры Макоўскага з відамі Нясвіжа, Алыкі, Клецка і замку Троцкага (а яшчэ "i inne nieznane") знаходзяцца ва ўласнасці кусташа музея князёў Мельжыньскіх у Познані Баляслава Эжепкега (dr. Erzepki), які плануе — ! — выдаць уласную манаграфію аб Макоўскім. Манаграфія так і не з'явілася, а гравюры не перажылі вайну. І калі аб тым, як выглядалі гравюры з выявамі Нясвіжа, Клецка і Трокаў (а таксама аб Горадні, Вільні, Біржах), мы ведаем з даваенных кніг, а вось аб Алыцы мы можам меркаваць толькі з перавыдання Якаба Капмаера 1686 года.

Jan Jakubowski. Tomasz Makowski. Stycharz i kartograf Nieświeski

Jan Jakubowski. Tomasz Makowski. Stycharz i kartograf Nieświeski

Jan Jakubowski. Tomasz Makowski. Stycharz i kartograf Nieświeski