Падобныя матэрыялы
- Рэнье і Жошуа Отэнсы 1726 год. MAGNI DUCATUS LITHUANIAE
- Юстус Данкертс 1695 год. MAGNI DUCATUS LITHUANIAE
- Калекцыя. Старадаўнія карты, гравюры
- 400 год Радзівілаўскай карце
- Выстава "Беларусь на старинных географических картах"
- Александр Корнилов - реконструктор старинной графики
- Аляксандр Карнілаў - рэканструктар старадаўняй графікі
- Аб удакладненні датавання карты ВКЛ ўзору 1613 года
- Об уточнении датировки карты Великого Княжества Литовского образца 1613 года
- The Innovative Map of Sarmatia by Bernard Wapowski, 1526
- Рукапісная карта Літвы і Польшчы 1600 года з калекцыі ARSI
- Рукописная карта Литвы и Польши 1600 г. из собрания ARSI
- Выданне “Ян Няпрэцкі і карта ВКЛ” А.Адамовіча ў кантэксце гісторыі картаграфіі
- Картаграфічны вобраз беларускай сталіцы
- Ян Няпрэцкі і яго карта ВКЛ
Матэўс Зойтэр 1735 год. Novissima et accuratissima MAGNI DUCATUS LITHUANIAE
Novissima et accuratissima
MAGNI DUCATUS LITHUANIAE
in suos Palatinatus et Castellanias divisae Delineatio, cura et impensis MATTHAEI SEUTTERI.
S. Caes. et Reg. Cathol. Majest. Geogr. et Chalcographi Augustani.
Тэхніка: медзярыт
Аўтар: Матэўс Зойтэр
Год выдання: 1735, Аўгсбург
Памер карты: 57.6 х 49.2 см
Маштаб: каля 1 : 1 400 000
Матэўс Зойтэр (George Matthäus Seutter, 1678–1757) – нямецкі выдавец і географ. У 1707 годзе стварыў уласную паспяховую выдавецкую фірму. Працаваў у фірме Ёгана Бапціста Гомана (Johann Baptist Homann, 1664–1724), у якога і пераняў досвед. Карта створана паводле выдання Юстуса Данкертса 1690-х гадоў і значна дапоўнена новым зместам, прыблізна з 1735 года карта была ўключана ў "Grosser Atlas".
Даследчыкі вылучаюць тры варыянты карты. На першым варыянце надпісы ў верхняй частцы карты адсутнічаюць. У другім выданні, пасля надання імператарскага прывілея (з 1742 года), з правага боку зверху з'яўляецца пазнака: Cum Gratia et Priv. S.R.I.Vicariatg, in partibg Rheni, Sveviae, et Juris Franconici. У трэцім выданні (з 1757 года) у правым верхнім куце з'яўляецца ўдакладненне выдаўца: Anjezo in Verlag bey Iohan Michael Probst, Chalcogr. in Augspurg. Артыкул ілюстраваны трэцім варыянтам выдання з абедзвюма пазнакамі.
Па смерці Матэўса Зойтэра справа перайшла да яго сына Альбрэхта Карла Зойтэра (Albrecht Carl Seutter, ? – 1762) і двох зяцёў: Георга Бальтазара Пробста (Georg Balthazar Probst, 1732–1801) і Тобіаса Конрада Лотара (Tobias Conrad Lotter, 1717–1777), які значна перапрацаваў гэтую карту.
< Папярэдні | Наступны > |
---|